BE RU EN

Балгарская кампанія пачала арбітраж супраць «Газпрама»

  • 9.07.2024, 14:37

Пазоў на сотні мільёнаў еўраў.

Балгарская дзяржаўная газавая кампанія «Булгаргаз» пачала арбітражны працэс супраць расейскага «Газпрам экспарту», патрабуючы кампенсацыі ў суме 400 мільёнаў еўраў за парушэнне кантракта ў 2022 годзе.

Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву кампаніі.

Балгарская кампанія пачала працэс у панядзелак у Арбітражным судзе Міжнароднай гандлёвай палаты ў Парыжы, бо расейская кампанія не адказала на яе прапанову аб урэгуляванні.

«Пасля таго, як расейскі бок не ўжыў захады для дасудовага ўрэгулявання пытання, «Булгаргаз» прыняў неабходныя захады для абароны інтарэсаў кампаніі», – гаворыцца ў заяве.

Летась «Газпрам» прыпыніў дзеянне доўгатэрміновага кантракту «Булгаргаз», які забяспечваў 90% аб'ёмаў прыроднага газу, што пастаўляецца «Булгаргазам» спажыўцам.

Апошнія навіны