BE RU EN

Украіна атакавала вайсковы аэрадром у Астраханскай вобласці РФ

  • 9.07.2024, 14:22

СБУ і ГУР уначы ўдарылі па шэрагу цэляў у Расеі.

У ноч на аўторак, 9 ліпеня, Служба бяспекі Украіны і Галоўная ўправа выведкі ўдарылі беспілотнікамі па вайсковым аэрадроме, электрападстанцыі і нафтабазе краіны-агрэсаркі Расеі. Аб гэтым NV паведамілі інфармаваныя крыніцы.

Украінскія спецслужбы атакавалі:

вайсковы аэрадром «Ахцюбінск» у Астраханскай вобласці;

электрападстанцыю 500 кВ у Растоўскай вобласці;

нафтабазу ў Калачах-на-Доне ў Валгаградскай вобласці.

Расейскія Telegram-каналы пісалі аб працы ЗРК «Панцыр» і серыі моцных выбухаў падчас нападу БПЛА на вайсковы аэрадром «Ахцюбінск». Пасля гэтую інфармацыю выдалілі.

Паводле інфармацыі крыніц, гэта сведчыць аб паспяховай атацы, бо звычайна расейскія ўлады «зачышчаюць» інфармацыйную прастору пры паражэнні важных вайсковых аб'ектаў.

Апошнія навіны