BE RU EN

У Расеі з'явіліся «шарыяцкія патрулі»

  • 9.07.2024, 14:12

Фігуранты аказвалі на пацярпелых псіхалагічны ціск і збівалі палкамі.

Паліцыя Кабардзіна-Балкарыі, якая ўваходзіць у склад РФ, затрымала 10 чалавек за стварэнне экстрэмісцкай суполкі — так званага «шарыяцкага патруля», паведамляе ўправа МУС рэспублікі, заўважыў сайт The Moscow Times.

«Арганізатарам экстрэмісцкай групоўкі з'яўляецца 40-гадовы жыхар г. Тырныаўза. У сакавіку 2017 г. ён уцягнуў у злачынную супольнасць дзевяцярых гараджан. Удзельнікі так званага „шарыяцкага патруля“ на тэрыторыі Тырныаўза і яго наваколлях знаходзілі грамадзян, чые паводзіны і лад жыцця, на іх думку, не адпавядаюць іх рэлігійна-экстрэмісцкім перакананням», — гаворыцца ў паведамленні.

Фігуранты аказвалі на пацярпелых псіхалагічны ціск і збівалі палкамі. Ад дзеянняў «патруля» пацярпелі 14 чалавек. Паводле версіі следства, супольнасць дзейнічала да лістапада мінулага года.

У дачыненні да арганізатара распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.282.1 КК РФ (Стварэнне экстрэмісцкай супольнасці), астатніх фігурантаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў злачыннай супольнасці. Усім затрыманым пагражае да 10 гадоў калоніі.

У шэрагу ісламскіх краін дзейнічае так званая шарыяцкая паліцыя. Яна сочыць за выкананнем рэлігійных норм і грамадскай маралі на аснове тлумачэнняў шарыяту. У некаторых дзяржавах такая арганізацыя з'яўляецца адной са структур міністэрства ўнутраных спраў.

Апошнія навіны