BE RU EN

Паўночная Карэя адправіла ў РФ сваіх элітных вайскоўцаў

  • 9.07.2024, 14:01

СМІ расказалі, з якой мэтай.

Элітная вайсковая трэніровачная дэлегацыя КНДР прыбыла з візітам у Расею. Паўночнакарэйскія СМІ назвалі гэта «першым абменам» вайскоўцамі паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым піша выданне Reuters.

«Дэлегацыю ўзначальвае прэзідэнт Вайсковага ўніверсітэта імя Кім Ір Сена Кім Гум Чхоль. Ён і вайскоўцы вылецелі ў РФ самалётам у панядзелак. Адзначаецца, што мэта візіту і месца знаходжання паўночнакарэйцаў у РФ пакуль не выдаецца», - пра гэта пішуць паўночнакарэйскія СМІ.

Як піша выданне, Вайсковы ўніверсітэт імя Кім Ір Сена рыхтуе элітных вайскоўцаў. Варта заўважыць, што дзейны лідар краіны Кім Чэн Ын пасля навучання ў Швэйцарыі наведваў гэты ўніверсітэт.

Апошнія навіны