BE RU EN

У МЗС РФ скардзяцца, што свет больш не баіцца ядравых пагроз

  • 9.07.2024, 12:11

І заклікалі перагледзець ядравую дактрыну.

У МЗС РФ незадаволеныя, што краіны Захаду больш не баяцца ядравага шантажу з боку крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і ягоных паплечнікаў.

На гэта ў інтэрв'ю крамлёўскім прапагандыстам паскардзіўся намеснік кіраўніка ведамства Сяргей Рабкоў.

«Давайце будзем шчырыя. Найперш мы павінны быць сумленнымі перад самімі сабой. Сітуацыя паказала, што ядравае стрымліванне ў яго ранейшым класічным разуменні працуе не ў поўнай меры», – паскардзіўся чыноўнік.

З ягоных слоў, «калапс канцэпцыі стратэгічнага стрымлівання» патрабуе змен у расейскую ядравую дактрыну.

«Праз нейкі час адбудзецца нейкая канкрэтызацыя таго, якія могуць быць падыходы з нашага боку да гэтых вельмі важных і вельмі адказных сюжэтаў у сітуацыях далейшай эскалацыі», – заявіў Рабкоў.

Апошнія навіны