BE RU EN

Пракуратура Парыжа пачала расследаванне супраць Марын Ле Пен

  • 9.07.2024, 11:46

Праз незаконнае фінансавання кампаніі.

Пракуратура Парыжа пачала расследаванне супраць лідаркі правых у Францыі Марын Ле Пэн праз падазрэнне ў незаконным фінансаванні прэзідэнцкай кампаніі ў 2022 годзе. Пра гэта паведамляе BFMTV.

Пастанова была прынятая пракуратурай пасля таго, як Нацыянальная камісія рахункаў перадвыбарных кампаній і палітычнага фінансавання (CNCCFP) у красавіку 2023 года падрыхтавала даклад наконт рахунку кампаніі Ле Пэн на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года. Як адзначае BFMTV, расследаванне пачалося нядаўна.

У Францыі падчас перадвыбарных кампаній кандыдаты не павінны перавышаць устаноўлены ліміт выдаткаў. У выпадку выканання гэтай умовы дзяржава кампенсуе частку іх расходаў на кампанію.

Пры невыкананні патрабавання CNCCFP можа ўнесці змены ў выбарчыя рахункі, паменшыць суму наяўнай кампенсацыі і, пры неабходнасці, перадаць справу для расследавання.

Паводле звестак тэлеканала, Марын Ле Пэн – не адзіная, на каго CNCCFP паскардзілася ў пракуратуру, але толькі ў дачыненні да яе пачалі расследаванне.

Апошнія навіны