BE RU EN

У Чэхіі амбасаду РФ аблілі штучнай крывёй

  • 9.07.2024, 11:04

Пасля масавай расейскай ракетнай атакі на Украіну.

У панядзелак, 8 ліпеня, пасля масавай расейскай ракетнай атакі на Украіну, амбасаду РФ у Празе аблілі чырвонай вадкасцю.

Як піша apostrophe.ua, відэа было апублікаванае ў сацсетцы Х.

На відэа зафіксавана, як два чалавекі выліваюць два вядры з чырвонай вадкасцю на стэнд і табліцу ля ўваходу ў расейскую амбасаду.

Толькі пасля таго, як яны выкарысталі фарбу, да іх падышлі паліцыянты.

Апошнія навіны