BE RU EN

У Кіеве ратавальнікі дабраліся да падвала разбуранай расейцамі дзіцячай бальніцы

  • 9.07.2024, 10:32

Там маглі хавацца дзеці.

На раніцу 9 ліпеня, ратавальнікі знялі ўсе бетонныя пліты і дабраліся да падвала разбуранага расейцамі корпуса кіеўскага дзіцячага медычнага цэнтра «Ахматдзет». На шчасце, пакуль там нікога не знайшлі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС у каментары «Украінскай праўдзе».

У ведамстве ўдакладняюць: засталося прасеяць і прыбраць прыкладна 5-6 тон будаўнічых матэрыялаў.

Раней праваахоўнікі меркавалі, што ў склепе разбуранага корпуса маглі хавацца дзеці і медперсанал бальніцы.

Паводле звестак украінскіх уладаў, вядома пра гібель двух дарослых і 16 пацярпелых, сярод якіх 7 дзяцей.

Апошнія навіны