BE RU EN

На «Славянскім базары» будуць лётаць дроны

  • 9.07.2024, 10:28

Месцы пражывання ўдзельнікаў і гасцей фестывалю ўзяты пад кругласутачную ахову.

На фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» сёлета ўпершыню выкарыстоўваюць «патруль дронаў» Пра гэта паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, пішуць дзяржСМІ.

«Упершыню падчас «Славянскага базару» задзейнічаем як антыдронавую тэхніку, так і выкарыстаем самі дроны. З іх дапамогай будзем праводзіць відэафіксацыю правапарушэнняў, а таксама зможам аператыўна адрэагаваць, калі камусьці спатрэбіцца наша дапамога», – падзяліўся падрабязнасцямі начальнік Віцебскай абласной міліцыі.

Таксама Любімаў кажа, што месцы пражывання ўдзельнікаў і гасцей фестывалю ўзяты пад кругласутачную ахову.

Апошнія навіны