BE RU EN

ЗША ўклалі з Польшчай дамову аб прамым вайсковым фінансаванні

  • 9.07.2024, 10:20

На два мільярды даляраў.

ЗША далі Польшчы крэдыт на $2 млрд на куплю зброі, паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамента Мэцью Мілер.

Таксама прадугледжана выдзяленне $60 млн на кампенсацыю стаўкі па гэтым крэдыце. Дамова накіраваная на паскарэнне мадэрнізацыі войска Польшчы і стрымліванне ўсходняга флангу NATO шляхам тэрміновых закупак абаронных тавараў.

Мілер адзначыў, што Польшча ажыццяўляе буйную праграму вайсковага абнаўлення, у тым ліку набыццё самалётаў F-35, ракетных комплексаў Patriot і танкаў Abrams.

«Польшча з'яўляецца лідарам у NATO і цяпер выдаткоўвае 4% ВУП на абарону, што зʼяўляецца самым высокім паказчыкам у Альянсе. У Польшчы размешчаны тысячы амерыканскіх і хаўрусных войскаў, у тым ліку штаб V корпуса ЗША (перадавой) у Познані», – нагадаў ён.

Апошнія навіны