BE RU EN

Раскрыты асаблівасці расейскіх штурмаў на Харкаўшчыне

  • 9.07.2024, 10:08

Акупанты выкарыстоўвалі незвычайную тэхніку.

Кіраўнік штабу батальёна аператыўнага прызначэння 13 брыгады Нацгвардыі «Хартыя» з пазыўным «Фараон» у эфіры «Суспільнага» распавёў, якая была сітуацыя ў рэгіёне на працягу апошняга тыдня.

Абаронца Украіны заявіў, што нацгвардзейцам удалося спыніць спробу захопнікаў рушыць наперад у бок вёскі Ліпцы.

«Расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні падраздзяленнямі да дзесяці вайскоўцаў без падтрымкі тэхнікі. Ужываюць яны толькі лёгкія багі, квадрацыклы, матацыклы. Нават заўважылі, як яны перасоўваліся на мотаблоку, які яны знайшлі ў мясцовых жыхароў», – падзяліўся воін.

Таксама 8 чысла намеснік камандзіра батальёна ўдарных беспілотных авіякомплексаў «Ахілес» 92 асобнай штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны Алесь Малярэвіч сказаў, што ворагам складана выкарыстоўваць цяжкую тэхніку ў напрамку Ліпцаў і Глыбокага, а пяхота, якую не прыкрываюць танкі, «асуджаная».

«...Але яны спрабуюць знайсці нейкі баланс. За апошнія дні некалькі адзінак расейскай тэхнікі спалілі, між іншым, падбілі адзін танк», – дадаў ён.

Апошнія навіны