BE RU EN

Улады хочуць сабраць яшчэ больш звестак пра беларусаў за мяжой

  • 9.07.2024, 9:59

Прыняты новы закон.

Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць дзяржаўныя органы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў дачыненні да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах.

Сярод іншага зменамі ўводзіцца патрабаванне «аб інфармаванні грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў дачыненні да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах».

Такім чынам, згодна з Грамадзянскім кодэксам, беларусы за мяжой абавязаны паведамляць уладам аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, устанаўленні мацярынства і бацькоўства, усынаўленні або ўдачарэнні, смерці, змене прозвішча і г.д.

Асноўныя палажэнні закона ўваходзяць у дзеянне 1 студзеня 2025 года.

Апошнія навіны