BE RU EN

Украінскія партызаны правялі дзёрзкую дыверсію на чыгунцы ў Растоўскай вобласці

  • 9.07.2024, 9:29

Атакаваная асноўная чыгуначная магістраль.

У расейскай Растоўскай вобласці прадстаўнікі ўкраінскага падполля зладзілі дыверсію. Партызаны спалілі рэлейную шафу на асноўнай чыгуначнай магістралі ў рэгіёне, якая злучае РФ і акупаваную частку Данецкай вобласці Украіны.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал крымска-татарскага руху супраціву «АТЕШ».

У публікацыі партызан адзначаецца, што іх агент спаліў рэлейную шафу на чыгунцы Растоў-на-Доне – Марыупаль, размешчаную каля населенага пункта Шахты.

«Гэта адна з асноўных чыгуначных магістраляў у рэгіёне, якая злучае РФ і Данецкую вобласць Украіны, адпаведна актыўна выкарыстоўваецца для транспартавання вайсковай тэхнікі і асабовага складу ў зону баявых дзеянняў», – распавялі прадстаўнікі падполля.

Таксама ў «АТЕШ» удакладнілі каардынаты: 47.679981, 40.186874, і апублікавалі кадры гэтай дыверсіі.

Партызаны падкрэслілі, што працягваюць барацьбу з акупантамі «ўсімі сіламі» і анансавалі павелічэнне колькасці дыверсій «з кожным днём».

«Вайскоўцам РФ не варта расслабляцца ні на хвіліну, наша помста за вашыя злачынныя дзеянні будзе страшнай», – дадалі ў «АТЭШ».

Апошнія навіны