BE RU EN

У Менску два аўтамабілі выкінула на раздзяляльную паласу

  • 9.07.2024, 9:15

ДТЗ на Партызанскім праспекце.

Удзень 8 ліпеня на Партызанскім праспекце ў Менску сутыкнуліся два аўтамабілі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

ДТЗ адбылося а 16.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 49-гадовы кіроўца аўтамабіля Dodge ехаў па Партызанскім праспекце ў бок вуліцы Маладзёжнай.

Праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі ён сутыкнуўся з аўтамабілем Ореl. Гэтая машына спынілася на дарозе праз паломку.

Ад удару абодва аўто выкінула на раздзяляльную паласу. Яны пашкодзілі металічную агароджу.

Пацярпеў кіроўца Ореl, якога даставілі ў лякарню.

Апошнія навіны