BE RU EN

У Беларусі даражэе паліва

  • 9.07.2024, 9:03

Апошні раз кошты на запраўках мяняліся тыдзень таму.

Уначы 9 ліпеня ў Беларусі адбылося чарговае падаражанне паліва. Гэта будзе апошняе, восьмае падаражэнне з тых, што анансаваў канцэрн «Белнафтахім».

З 9 ліпеня кошты на паліва будуць такімі:

АІ-92-К5-Еўра – 2,34 рубля;

АІ-95-К5-Еўра – 2,44 рубля;

АІ-98-К5-Еўра – 2,66 рубля;

ДТ-К5 – 2,44 рубля.

Гэта восьмае падаражэнне з пачатку года. Апошні раз кошт дызеля і бензіну змяняўся 2 ліпеня.

Апошнія навіны