BE RU EN

Расею масава атакавалі дроны

  • 9.07.2024, 11:38

Гарыць нафтабаза і не толькі.

Некалькі абласцей РФ масава атакуюць беспілотнікі. На месцах прылётаў і падзення абломкаў узніклі пажары, піша New Voice.

Пра гэта заявіў губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў і расейскія Telegram-каналы.

Ён адзначыў, што сілы СПА нібыта знішчылі некалькі дзясяткаў цэляў у розных раёнах рэгіёну.

У выніку паветранага нападу ў Радзівонава-Несветайскім раёне адбылося ўзгаранне двух трансфарматараў на электрападстанцыі. На месца выехаў пажарны разлік.

Голубеў дадаў, што сілы СПА працягваюць адбіваць атаку дронаў.

Акрамя таго, была атака на горад Калач-на-Доне ў Валгаградскай вобласці. Папярэдне, цэллю варожых беспілотнікаў стала мясцовая нафтабаза.

Паводле інфармацыі SHOT, выбухі пачалі грымець у горадзе а 4 раніцы, мясцовыя жыхары налічылі блізу 10 штук. Пасля гэтага пачаўся пажар у раёне нафтабазы, чорны слуп дыму зараз бачны з розных раёнаў горада. Афіцыйнай інфармацыі і звестак аб пацярпелых пакуль не было.

Апошнія навіны