BE RU EN

Варшава знайшла слабое месца рэжыму Лукашэнкі

  • 9.07.2024, 12:15

Кітай будзе незадаволены.

Варшава знайшла ахілесаву пяту рэжыму Лукашэнкі – так незалежныя беларускія СМІ пракаментавалі блакаду чыгуначнага транзіту з Беларусі ў Заходнюю Еўропу на мінулым тыдні. Выданне RMF24 паведаміла, што на мінулым тыдні на працягу 33 гадзін з буйнога мытнага тэрмінала ў Малашэвічах Люблінскага ваяводства не адпраўляліся цягнікі.

Эканамісты адзначаюць, што гэтая блакада мае дваякія наступствы. На іх думку, непасрэдныя эфекты – гэта пагроза паступлення даходаў у беларускі бюджэт ад чыгуначнага транзіту.

Гэтыя эфекты могуць не моцна закрануць чыноўнікаў рэжыму, бо, як падлічылі экспэрты, такая блакада магла б выклікаць страты бюджэту на ўзроўні паўпрацэнта ВУП.

Значна больш балючымі могуць быць ускосныя эфекты, гэта значыць парушэнне гандлёвых інтарэсаў Кітая. На думку каментатараў, Менск шукае ў Пекіне хаўрусніка, які мог бы ўраўнаважыць залежнасць ад Масквы.

Для Кітая важным паказчыкам супрацоўніцтва з'яўляюцца эканамічныя пытанні. Без транзіту кітайскіх тавараў Беларусь магла б развітацца з кітайскімі інвестыцыямі і крэдытамі.

33 гадзіны працягвалася на мінулым тыдні блакада чыгуначнага руху на вялікім мытным тэрмінале ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю, як паведаміў рэпарцёр выдання.

Гэта была дэманстрацыя магчымасцяў і ясны сігнал для рэжыму Лукашэнкі, што польскія ўлады могуць законна заблакаваць чыгуначны транзіт з усходу ў Еўрапейскі Звяз, неафіцыйна паведаміў дыпламат карэспандэнту Кшыштафу Засадаі.

Афіцыйна мытныя службы паведамілі, што праводзіліся руцінныя кантрольныя дзеянні для абароны мытнай зоны ЕЗ ад увозу небяспечных тавараў ці рэчываў.

Старанна правяралася змесціва кантэйнераў, якія праз Беларусь – у значнай ступені з Кітая заязджалі ў Польшчу.

Варшава дала дыктатару ясны сігнал – блакада транзіту магчымая. Раней дыпламатычнымі каналамі Польшча перадала, што патрабуе ад беларускіх уладаў выдачы забойцы польскага салдата, спынення міграцыйнага ціску на мяжу, а таксама вызвалення палітычных зняволеных, у тым ліку Анджэя Пачобута.

Апошнія навіны