BE RU EN

Дадон не будзе балатавацца ў прэзідэнты Малдовы

  • 8.07.2024, 20:35

Выбары ў Малдове пройдуць 20 кастрычніка.

Лідар Партыі сацыялістаў Малдовы Ігар Дадон, вядомы прарасейскімі поглядамі, не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта краіны гэтай восенню. Пра гэта ён заявіў 8 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Кішынёве, паведаміла выданне NewsМaker.

«Кандыдатам з цвёрдым характарам і самымі высокімі прафесійнымі і чалавечымі якасцямі з'яўляецца спадар Аляксандр Стаянагло, якога Партыя сацыялістаў і я асабіста з усёй упэўненасцю падтрымаем на гэтых прэзідэнцкіх выбарах, і наша мэта – атрымаць на іх перамогу», – адзначыў ён.

Дадон назваў Стаянагло «нейтральным, непартыйным» кандыдатам, вакол якога павінны аб'яднацца іншыя апазіцыйныя сілы.

Апошнія навіны