BE RU EN

Як байцы ГУР «рэжуць» расейцам лініі забеспячэння боепрыпасамі на фронце

  • 8.07.2024, 20:09

Відэа.

Украінскія выведнікі рэжуць расейскім акупантам лініі забеспячэння боепрыпасамі на фронце. Знішчэнне варожай тэхнікі зафіксавалі на відэа.

Пра гэта паведамляе Telegram Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны.

«Наша мэта – адрэзаць расейцам пастаўкі боепрыпасаў і пазбавіць варыянтаў лёгкай эвакуацыі з поля бою», – адзначылі ў ГУР.

Там дадалі, што менавіта таму спецпадраздзяленне ГУР «Кабул 9» прадаўжае знішчаць тэхніку захопнікаў: паліць іх «уралы», «буханкі», «шышыгі» ды іншы транспарт.

«Складанасць або адсутнасць лагістыкі выракае расейскую пяхоту на неўнікнёную смерць – акупанта не выратуе ніхто і нішто», – падкрэслілі ў выведцы.

Апошнія навіны