BE RU EN

Барэль: Украіне патрэбная СПА цяпер

  • 8.07.2024, 19:30

Кіраўнік еўрадыпламатыі адрэагаваў на атаку РФ 8 ліпеня.

Усе вінаватыя ў ваенных злачынствах Расеі будуць змушаныя да адказнасці. Пра гэта вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у пытаннях замежных справаў і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль напісаў 8 ліпеня ў сацыяльнай сетцы Х, рэагуючы на сённяшні расейскі ракетны ўдар па Украіне.

«Расея прадаўжае бязлітасна нападаць на ўкраінскае цывільнае насельніцтва. Сённяшнія паветраныя атакі забілі і паранілі дзясяткі людзей, а таксама разбурылі найбуйнейшую кіеўскую дзіцячую лякарню “Ахмадзіт”. Украіне патрэбная СПА цяпер. Усе вінаватыя ў расейскіх ваенных злачынствах будуць змушчаныя да адказнасці», – падкрэсліў Барэль.

Апошнія навіны