BE RU EN

«Крэмль ператварыў гэтую вайну ў вайну супраць дзяцей»

  • 8.07.2024, 17:57

Мая Санду адрэагавала на масаваную атаку Расеі па Украіне.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду пасля масаванай расейскай ракетнай атакі па Украіне заявіла, што Крэмль ператварыў сваю захопніцкую вайну ў вайну супраць дзяцей.

Санду адзначыла, што яна ўзрушаная нападам Расеі на дзіцячую лякарню ў Кіеве.

«Гэты шпіталь, які выратаваў тысячы дзяцей, цяпер ляжыць у руінах. Крэмль ператварыў гэтую вайну ў вайну супраць дзяцей. Такая бесчалавечнасць і грэбаванне чалавечым жыццём – гэта тое, супраць чаго мы выступаем», – адзначыла Мая Санду.

Апошнія навіны