BE RU EN

Расейскі прапагандыст раптоўна выступіў супраць ядзернага ўдару РФ па Украіне

  • 8.07.2024, 16:49

Сваю пазіцыю патлумачыў нечаканым чынам.

Вядомы расейскі прапагандыст Сяргей Мардан адрэагаваў на вынікі апытання, якія паказалі, што траціна расейцаў падтрымлівае ядзерны ўдар па Украіне. Мардан раскрытыкаваў такую ідэю і заявіў, што Украіну нельга атакаваць ядзернай зброяй. Сваю пазіцыю расейскі прапагандыст патлумачыў нечаканым чынам, піша партал «Каментары».

Сяргей Мардан пракаментаваў вынікі апытання «Левада-Цэнтра», дзе 34% грамадзянаў Расеі апраўдваюць ядзерны ўдар па Украіне. Паводле ягоных словаў, ён супраць ядзернай атакі, бо мяркуе, што Украіна з'яўляецца часткай Расеі.

«Калі думаць рацыянальна, я ўвогуле, па жыцці так думаю – ніякай Украіны няма. Гэта частка Расеі, якая праз розныя абставіны была адарваная ад “гістарычнай Расеі”. Расейскі народ быў падзелены. Яму навязалі нейкую дзіўную ідэнтычнасць, гэта адбывалася даволі доўга – 70 гадоў улады СССР і 30 гадоў пасля распаду Савецкага Саюза», – кажа расейскі прапагандыст.

Далей Мардан заявіў, што расейцы не будуць выкарыстоўваць ядзерную зброю па тэрыторыі РФ, таму не варта ім атакаваць Украіну.

«Тэрыторыя Харкава, Дняпра, Херсона, Запарожжа, Кіева, Чарнігава – гэта ўсё Расея. Вам жа не прыйдзе ў галаву, сказаць, калі заўтра пачнуцца хваляванні нейкія, нейкія экстрэмісты нешта зробяць у Яраслаўлі і Кастраме, то вы ж не прапануеце шандарахнуць па гэтых гарадах ядзернай зброяй?» – сказаў Мардан.

Апошнія навіны