BE RU EN

Маск паведаміў, што новая мадэль Tesla зможа лётаць

  • 8.07.2024, 16:42

Аўтамабіль асталююць рэактыўнымі ўзмацняльнікамі.

Амерыканскі мільярдэр, уладальнік кампаніі-аўтавытворцы Tesla Ілан Маск паведаміў чарговыя падрабязнасці пра будучую прэм'еру новай мадэлі электракара Tesla Roadster. Як піша Bibliotech са спасылкай на словы бізнэсмэна, аўтамабіль будзе лётаць.

Упершыню Маск анансаваў выпуск Tesla Roadster у лютым сёлета, калі заявіў, што навінка зможа з месца набіраць хуткасць 100 км/г менш, чым за секунду.

«Новая Tesla Roadster зможа лётаць», – напісаў ён ва ўласнай сацыяльнай сетцы X (раней – Twitter). Паводле словаў Ілана, аўтамабіль аснасцяць рэактыўнымі ўзмацняльнікамі, якія працуюць ад сціснутага паветра, а таксама малымі крыламі і стырном накшталт штурвала, які выкарыстоўваецца ў рэактыўных самалётах.

Чакаецца, што прэм'ера Tesla Roadster адбудзецца напрыканцы гэтага года. Выпуск навінкі запланаваны на 2025 год.

Апошнія навіны