BE RU EN

У Менску кіроўцу маршруткі знялі за небяспечным захапленнем

  • 8.07.2024, 16:24

Пасажыры не ацанілі.

Здавалася б, відавочна, што кіроўцу падчас язды нельга адрываць увагу на тэлефон. Асабліва гэта датычыцца таго, хто кіруе пасажырскім транспартам, піша zerkalo.io. Яскравы прыклад: раніцай 7 лютага на трасе М4 каля вёскі Васілеўшчыны адбылася аварыя з удзелам маршрутнага таксі. Следчыя расказалі, што кіроўца маршруткі падчас язды неаднаразова адрываўся на тэлефон. І вось – свежае відэа на гэтую тэму.

«Кіроўца маршруткі ўсю дарогу глядзіць TikTok, – паскардзілася мянчанка, якая зрабіла запіс. – Я ўчора ехала па маршруце нумар 47, з Уручча ў Калодзішчы».

Сапраўды, відаць, што да лабавога шкла мікрааўтобуса прымацаваны смартфон, у які кіроўца маршруткі, здаецца, глядзіць амаль без адрыву. А як жа бяспека руху?

Апошнія навіны