BE RU EN

Названыя пяць прычынаў, чаму беларусаў не дапусцяць да здачы экзамену на правы

  • 8.07.2024, 16:10

З 6 ліпеня пачалі дзеянне новыя правілы.

З 6 ліпеня ў Беларусі пачалі дзеянне змены ў Закон «Аб дарожным руху». Новаўвядзенні датычацца здачы экзаменаў, неабходных для атрымання правоў, а таксама парадку выдачы і абмену пасведчанняў кіроўцы.

Так, падставы для адмовы ў прыёме іспыту былі і раней, аднак цяпер іх зацвердзілі на афіцыйным узроўні. У Дзяржаўтаінспекцыі расказалі пра 5 сітуацыяў, праз якія беларусаў не дапусцяць да экзаменацыйных іспытаў. Да іх адносяцца:

1 адсутнасць медыцынскай даведкі;

2 не вызначаны заканадаўствам узрост (для катэгорый АМ і А1 – гэта 16 гадоў, катэгорый A, B і C – 18 гадоў, катэгорый D і E – 21 год);

3 адсутнасць дакументаў, прадугледжаных для беларусаў, якія прайшлі падрыхтоўку паводле адзіных праграмаў падрыхтоўкі кіроўцаў у РБ;

4 дакументы са скончаным тэрмінам дзеяння або з выпраўленнямі;

5 пазбаўленне правоў кіроўцы або абмежаванне на права кіравання.

Таксама ў ДАІ дадалі, што новыя правілы прадугледжваюць адну памылку пры здачы іспыту на катэгорыю А. Сам іспыт пры гэтым будзе прадаўжацца з таго элемента, на якім і памыліўся будучы кіроўца. Акрамя таго, цяпер для выдачы або абмену пасведчанняў грамадзянам Расеі і Беларусі, якія маюць правы, выдадзеныя ў РФ, здаваць тэарэтычны іспыт не патрабуецца.

Яшчэ адна змена – увядзенне папярэдняга запісу на правядзенне паўторнага практычнага іспыту для тых, хто не здаў яго з першай і наступнай спробаў. Таксама ў заканадаўстве цяпер рэгламентаваная даўжыня выпрабавання. Ва ўмовах рэальнага дарожнага становішча яна будзе залежаць толькі ад выканання абавязковых элементаў. Абмежаванне яго мінімальнай даўжыні выключылі.

Апошнія навіны