BE RU EN

У Гомелі ўлады ўзялі «абяцанне маўчання»

  • 8.07.2024, 15:25

І выдалілі чаты з мясцовымі жыхарамі.

Рэгіянальныя чаты «Дыялог з уладай» у мэсэнджарах Telegram і Viber, якія працавалі блізу года, спынілі функцыянаванне. Улады ўсіх раёнаў згарнулі стасункі з мясцовымі жыхарамі ў адкрытым рэжыме - гэта адбылося адначасова, што паказвае на цэнтралізаваную пастанову, піша «Флагшток».

Працу чатаў, дзе людзі скардзіліся на праблемы - напрыклад, публікавалі фота разбітых дарог, паведамлялі аб бруднай вадзе ў кранах - спынілі з нагоды «ўдасканалення працы з насельніцтвам, захавання палітыкі прыватнасці і дзейнага заканадаўства аб абароне персанальных звестак».

Замест адкрытых чатаў жыхарам прапанавалі пісаць у створаныя чат-боты, паабяцаўшы «паспрабаваць разабрацца ў кожным пытанні».

Апошнія навіны