BE RU EN

Украіна і Польшча падпісалі пагадненне аб бяспецы

  • 8.07.2024, 14:52

Цырымонія адбылася ў Варшаве.

Украіна і Польшча ў панядзелак, 8 ліпеня, падпісалі двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, піша obozrevatel.com. Афіцыйную цырымонію правялі ў Варшаве, куды прыбыў кіраўнік Украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.

Ён падпісаў два экзэмпляры дамовы разам з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Палітыкі пасля гэтага выступілі на прэсавай канферэнцыі. Яна транслявалася на YouTube-канале Офіса прэзідэнта Украіны.

Апошнія навіны