BE RU EN

Макрон не прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Францыі

  • 8.07.2024, 13:40

Прэзідэнт папрасіў яго застацца.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Габрыэля Аталя. Макрон папрасіў яго застацца на пасадзе на некаторы час для «забеспячэння стабільнасці ў краіне», паведамляе Le Figaro.

7 ліпеня, пасля другога тура выбараў у парламент Францыі, Аталь заявіў, што мае намер падаць у адстаўку.

Паводле папярэдніх звестак, пасля другога тура левая кааліцыя «Новы народны фронт» атрымае 182 месцы ў парламенце, кааліцыя «Разам!», якая падтрымлівае Макрона — 168 месцаў, «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пэн і Жордана Бардэла — 143 месцы.

Апошнія навіны