BE RU EN

Польшча ўзняла ў паветра вайсковыя самалёты паблізу граніц Беларусі

  • 8.07.2024, 12:44

Праз дзеянні РФ.

Польшча і хаўруснікі ў панядзелак, 8 ліпеня, паднялі ў паветра самалёты ля межаў Беларусі.

Як растлумачылі ў камандаванні ўзброеных сіл Польшчы, гэта звязанае з «інтэнсіўнай дзейнасцю далёкай авіяцыі Расейскай Федэрацыі», якая назіралася мінулай ноччу.

«Звяртаем вашу ўвагу, што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны можа назірацца павышаны ўзровень шуму, звязаны з пачаткам працы ў нашай паветранай прасторы польскай і хаўруснай авіяцыі», - паведамілі ў польскім вайсковым камандаванні на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацсетцы X.

Са слоў польскіх вайскоўцаў, падвышаная актыўнасць расейскай далёкай авіяцыі мінулай ноччу была звязаная «з нанясеннем удараў па аб'ектах, размешчаных, у тым ліку, на захадзе Украіны», у непасрэднай блізкасці ад мяжы з Польшчай, а таксама Беларуссю.

«Апошняя такая актывізацыя дзейнасці расейскай авіяцыі, падчас якой былі нанесеныя ўдары на захадзе Украіны, была зафіксаваная ў ноч з 21 на 22 чэрвеня гэтага года», - паведамілі польскія вайскоўцы.

Там падкрэслілі, што аператыўнае камандаванне «на сталай аснове сочыць за сітуацыяй» ва Украіне і пры неабходнасці аператыўна запускае «ўсе неабходныя працэдуры для гарантавання бяспекі паветранай прасторы Польшчы».

Апошнія навіны