BE RU EN

У Берасці грамадзяніна Польшчы прыгаварылі да 14 гадоў калоніі

  • 8.07.2024, 12:16

За «шпіянаж».

Берасцескі абласны суд прыгаварыў грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачвалі паводле артыкулаў аб агентурнай дзейнасці (ч.1 арт.358-1 КК) і шпіянажы (арт.358 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Беразюк, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прысуд быў вынесены год таму - 14 чэрвеня 2023 года. Праваабаронцы даведаліся пра яго толькі зараз. Бяроза адбывае тэрмін у калоніі №22.

На гэты момант праваабаронцам вядома аб трох грамадзянах Польшчы, асуджаных паводле палітычных матываў. Гэта Ежы Жывалеўскі, Роберт Тампала і Томаш Бяроза. Яшчэ адзін паляк - Раман Галуза - знаходзіцца пад вартай, зараз над ім ідзе суд.

Апошнія навіны