BE RU EN

Шэраг беларускіх палітвязняў адмовіўся пісаць прашэнне аб «памілаванні»

  • 8.07.2024, 11:06

Яны застаюцца ў зняволенні.

Некаторыя беларускія палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы мяркуюць, што іх адмова звязаная з патрабаваннем напісаць прашэнне аб «памілаванні» на імя Лукашэнкі.

На гэты момант праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітвязняў, якія выйшлі на волю 3 ліпеня – гэта 4 жанчыны і 14 мужчын, сярод якіх і 67-гадовы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Імёны астатніх вызваленых не публікуюцца ў мэтах іх бяспекі.

Апошнія навіны