BE RU EN

Орбан з Пекіна ляціць у Вашынгтон

  • 8.07.2024, 10:50

Да Трампа?

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан адпраўляецца з Кітая ў ЗША. 9-11 ліпеня ў Вашынгтоне адбудзецца саміт NATO.

«Наступны прыпынак – Вашынгтон», – напісаў ён у Instagram..

Да Кітая Орбан наведаў Украіну і Расею, дзе правёў перамовы з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным. Сваё турнэ вугорскі прэм'ер-міністр назваў «місіяй міру».

Магчыма, прэм'ер Вугоршчыны адправіўся да экс-прэзідэнта ЗША, кандыдата на пасаду кіраўніка Белага дома Дональда Трампа. Двух палітыкаў звязваюць добрыя асабістыя стасункі.

Апошнія навіны