BE RU EN

Падлетак з Магілёва зарабіў на крыптавалюце 26 000 рублёў

  • 8.07.2024, 10:34

Але грошы ў яго забралі.

Падлетак з Магілёва цягам месяца праводзіў аперацыі па куплі-продажы крыптавалюты на спецыялізаваных біржах. 17-гадоваму навучэнцу аднаго з каледжаў абласнога цэнтра такім чынам удалося зарабіць больш за 26 000 беларускіх рублёў.

Атрыманы прыбытак прадпрымальны юнак выводзіў праз рахункі, адкрытыя ў розных банках на сваё імя.

У нейкі момант юнаком зацікавіліся супрацоўнікі аддзялення супрацьдзеяння кіберзлачыннасці Кастрычніцкага РАУС Магілёва і спынілі незаконную дзейнасць па абароце крыптавалюты, паведамляе прэс-служба МУС.

Падлетка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыяй артыкула прадугледжаны значны штраф (у міліцыі не назвалі яго суму. — Заўвага. рэд.) і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптапартманэт.

Апошнія навіны