BE RU EN

У жыхара Калінкавічаў канфіскавалі цэлы арсенал зброі

  • 8.07.2024, 10:14

Спатрэбілася падтрымка спецназа.

Гомельская міліцыя дала справаздачу аб канфіскацыі ў жыхара Калінкавічаў арсенала зброі. Да мужчыны наляцелі супрацоўнікі Калінкавіцкага РАУС пры падтрымцы спецназа, якія атрымалі інфармацыю пра магчымае дачыненне 41-гадовага жыхара горада да незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў.

Падчас ператрусу былі канфіскаваныя стрэльба маркі ІЖ-43М, складовыя часткі гладкаствольнай стрэльбы, газавы пісталет, дзве пнеўматычныя вінтоўкі і 11 патронаў, а таксама два банкі з бяздымным порахам масай, большай за 220 грамаў.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Апошнія навіны