BE RU EN

У Беларусі набылі моц папраўкі ў закон аб дарожным руху

  • 7.07.2024, 13:27

Стала вядома, што змянілася для кіроўцаў.

На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала апублікавалі дакумент з папраўкамі ў закон «Аб дарожным руху». Ён набыў моц з 6 ліпеня 2024 года.

Новыя папраўкі ў закон актыўна абмяркоўваліся летась і былі адобраныя ўрадам у снежні. Асноўныя змяненні закранулі парадак выдачы і абмену пасведчанняў кіроўцы і прыёму іспытаў на пасведчанне.

Дарэчы, цяпер для выдачы або абмену пасведчання кіроўцы грамадзянам Расеі і Беларусі, якія маюць пасведчанні, выдадзеныя ў Расеі, здаваць тэарэтычны іспыт не спатрэбіцца.

Таксама папраўкі спрасцілі парадак абмену замежнага пасведчання кіроўцы ў выпадку яго страты.

Яшчэ адна змена - увядзенне папярэдняга запісу на правядзенне паўторнага практычнага іспыту для тых, хто не здаў яго з першай і наступнай спробы. Таксама ў заканадаўстве зараз рэгламентаваная працягласць іспыту. Ва ўмовах рэальнага дарожнага становішча зараз яна залежыць толькі ад выканання абавязковых элементаў. Абмежаванне яго мінімальнай працягласці выключанае.

Таксама ўнесеная папраўка для тых, хто здае на катэгорыю А. Для праверкі навыкаў кіравання матацыклам на спецыяльнай пляцоўцы будзе прадстаўленая магчымасць дапусціць адну памылку. Пры гэтым іспыт працягнецца з зыходнай пазіцыі нявыкананага элемента.

Апошнія навіны