BE RU EN

Украінскі афіцэр: Заявы Лукашэнкі – на ўзроўні вулічнай шпаны

  • 6.07.2024, 21:18

Шанцаў у дыктатара няма.

Апошнім часам шэраг лукашэнкаўскіх вайскоўцаў загаварыў пра нібыта канцэнтрацыю ўкраінскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Сам жа беларускі дыктатар днямі заявіў, што на мяжу з Украінай перакінуты байцы ССА.

Навошта гэтае нагнятанне? Ці можа Лукашэнка пайсці на рэальныя вайсковыя правакацыі Кіева?

Пра гэта сайт Charter97.org спытаў маёра запасу Нацгвардыі Украіны, ветэрана расейска-ўкраінскай вайны Аляксея Гецьмана:

- Правакацыі цалкам магчымыя. Толькі гэта будуць правакацыі расейскіх войскаў пад шаўронамі і сцягамі Беларусі. Пуціну было б на руку, каб Беларусь была ўцягнутая ў вайну.

Але я б не раіў Лукашэнку ісці на правакацыі, таму што мы будзем наносіць удары ў адказ. Мы гэта маем права рабіць для самаабароны.

Пагляджу, у якім бункеры ён будзе хавацца, калі мы будзем наносіць удары ракетамі хаўруснікаў. Шанцаў у яго няма. Нават такі адмарозак, як Лукашэнка, гэта разумее. Яго заявы – на ўзроўні вулічнай шпаны. Нецікава і несалідна.

Апошнія навіны