BE RU EN

Ва Украіне з'явіцца адаптыўнае адзенне для параненых

  • 6.07.2024, 20:07

Пра гэта паведаміла Мінабароны краіны.

Ва Узброеных сілах Украіны зʼявіцца адаптыўнае адзенне для параненых. Адпаведныя патрабаванні да камплекта адзення зацвердзілі ў Мінабароны Украіны.

Паводле звестак Мінабароны Украіны, камплект будзе выдавацца параненым вайскоўцам і дазволіць хутка пераапрануць воіна ў зручнае адзенне на стабілізацыйным пункце або шпіталі. У камплект будзе ўваходзіць:

- майка,

- шорты,

- штаны,

- футболка,

- рэглан.

Усё адзенне павінна расшпільвацца па бакавых швах на якіх будуць спецыяльныя тэкстыльныя зашпількі, якія не павінны дакранацца да скуры хворага і выклікаць раздражненне.

«Гэта вельмі важны крок для стварэння камфортных умоваў для параненых яшчэ на этапе стабілізацыйнага пункта. Нашая мэта, каб кожны паранены атрымліваў гэты набор. Наперадзе яшчэ большая нарматворчая і выпрабавальная праца, але асноўны крок ужо зроблены», – заявіла намесніца міністра абароны Украіны Наталля Калмыкова.

Апошнія навіны