BE RU EN

Зяленскі анансаваў Украінскую марскую стратэгію

  • 6.07.2024, 19:56

Неўзабаве яна будзе зацверджана РНБА Украіны.

У сваім вячэрнім звароце ў суботу, 6 ліпеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў Украінскую марскую стратэгію. Неўзабаве яна будзе зацверджана РНБА.

Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што вайна змяніла расстаноўку сіл у Чарнаморскім рэгіёне. Ён запэўніў, што расейскі флот больш не будзе дамінаваць там.

- Працуем над новай стратэгіяй на моры – Украінскай марской стратэгіяй. Неўзабаве гэтая стратэгія будзе зацверджана на РНБА – цяпер ідзе фіналізацыя яе пунктаў, – заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны расказаў, што гэтай стратэгіяй будуць замацаваны ўкраінскія інтарэсы, улічаны новыя тэхналагічныя магчымасці нашай дзяржавы і новыя дачыненні з партнёрамі.

- Украіна заўсёды зараз будзе такой дзяржавай, якая здольная абараняць уласныя інтарэсы на моры, транспартныя артэрыі і інтарэсы нашых хаўруснікаў і партнёраў. Я ўдзячны ўсім нашым людзям, якія гэта забясьпечваюць. ВМС Украіны, усе задзейнічаныя абаронныя і бяспечныя структуры і абаронная прамысловасць – дзяржаўныя і прыватныя кампаніі, якія працуюць дзеля ўкраінскай сілы, – сказаў ён у звароце да ўкраінцаў.

Апошнія навіны