BE RU EN

Віктар Орбан анансаваў «новы сюрпрыз» на панядзелак

  • 6.07.2024, 16:41

З ягоных слоў, гэта будзе паездка, лакацыю якой ён пакуль не называе.

Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан анансаваў нейкую «новую неспадзеўку» у панядзелак. З ягоных слоў, гэта будзе паездка ў лакацыю, якую ён пакуль не называе.

Аб гэтым прэмʼер Вугоршчыны заявіў у інтэрвʼю рэпарцёру швейцарскай газеты Die Weltwoche на борце самалёта з Масквы ў Баку.

Адзначым, што з 1 ліпеня Вугоршчына старшынюе ў ЕЗ. Орбан за тыдзень наведаў Кіеў, Маскву і Баку.

Апошнія навіны