BE RU EN

У Беларусі дазволілі закупляць кітайскія лекі без афіцыйнай рэгістрацыі

  • 6.07.2024, 16:33

З'явілася пастанова Міністэрства аховы здароўя.

Дзяржаўным установам аховы здароўя дазволілі закупляць незарэгістраваныя ў Беларусі медпрэпараты з Кітая. Для іх увялі такі ж парадак удзелу ў дзяржзакупках, як і для лекаў з ЗША і Еўразвязу. Пастанова Міністэрства аховы здароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дагэтуль у Беларусі можна было закупляць без афіцыйнай рэгістрацыі медычныя вырабы, зарэгістраваныя ў Расеі, ЗША і ЕЗ, калі на момант закупкі яны знаходзіліся ў стадыі рэгістрацыі. Цяпер такую ​​льготу распаўсюдзілі і на Кітай.

Цяпер для ўдзелу ў конкурсах па дзяржзакупках пастаўшчыкам дастаткова падаць копіі сертыфікату на экспарт і сертыфікату аб рэгістрацыі медычнага вырабу на тэрыторыі Кітая.

Апошнія навіны