BE RU EN

Беларусам далі тры гадзіны, каб паведаміць пра замежнікаў, якія засяліліся ў кватэру

  • 6.07.2024, 15:13

Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць з 7 ліпеня.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі паведамілі, што з 7 ліпеня пачынаюць дзейнічаць змены ў Закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства».

З гэтага часу юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку ІП, пры здачы памяшканняў жыхарам іншых дзяржаваў абавязаныя паведамляць пра гэта ў міліцыю.

Ва ўстанове патлумачылі, што з 7 ліпеня пры здачы ў арэнду жылых памяшканняў, пакояў у аграэкасядзібах, садовых домікаў і лецішчаў, а таксама бізнэс-апартаментаў уладальнікі павінны паведаміць пра замежных гасцей у найбліжэйшы аддзел міліцыі. Зрабіць гэта неабходна не пазней, чым праз 3 гадзіны пасля засялення.

Аднак даваць справаздачу ў МУС трэба не пра ўсіх замежных пастаяльцаў. Пад выключэнне трапілі чальцы афіцыйных дэлегацый, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульстваў, чальцы экіпажаў цывільных паветраных суднаў міжнародных авіяліній, брыгадаў цягнікоў міжнародных чыгуначных зносінаў, кіроўцы, якія перавозяць грузы і пасажыраў у міжнародных зносінах і не толькі.

У МУС звярнулі ўвагу, што ў адваротным выпадку ўладальнікам жылых памяшканняў пагражае штраф памерам да 20 БВ (800 беларускіх рублёў). Таму, каб не нарвацца на непрыемнасці, у міліцыі параілі выконваць вызначаныя заканадаўствам тэрміны.

Апошнія навіны