У нядзелю ў Беларусі будзе трапічная спякота
- 6.07.2024, 14:03
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я.
На нядзелю, 7 ліпеня, у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
«Днём 7 ліпеня, у нядзелю, па заходняй палове Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+32°С», – гаворыцца ў паведамленні.
У МНС нагадалі, што праз спякоту можа назірацца парушэнне электразабеспячэння, могуць узнікаць прыродныя пажары, а таксама пажары ў жылых і вытворчых будынках. Ва ўстанове звярнулі ўвагу на тое, што высокая тэмпература паветра таксама можа спрыяць павелічэнню гібелі людзей на вадзе і ДТЗ.
Рэкамендацыі МНС пры спякоце:
як мага менш знаходзіцца на сонца, асабліва ў перыяд яго максімальнай актыўнасці – з 12.00 да 16.00;
ужываць як мага больш вадкасці (астуджаная вада, мінеральная вада);
пры магчымасці абмежаваць доўгія паездкі на аўтамабілі;
не пакідаць дзяцей у салоне аўтамабіля нават на нядоўгі час.