BE RU EN

Расейца ўразілі могілкі акупантаў на Камчатцы.

  • 6.07.2024, 13:00

Шакоўныя маштабы стратаў паказалі на відэа.

Расеец зняў на відэа новыя ваенныя могілкі ў Камчацкім краі, якія знаходзяцца за 7 тыс. км ад межаў Украіны. Там за пару гадоў былі пахаваныя 150 мясцовых жыхароў, якія сталі «грузам 200» у вайне супраць Украіны, паведамляе dialog.ua.

Камчатка – вельмі слаба заселены рэгіён Расеі, там жыве ўсяго блізу 300 тысячаў жыхароў, якіх пуцінскі рэжым гоніць на забой ва Украіну.

На тэрыторыі краю за апошнія пару гадоў з'явілася вялікая колькасць новых могілак з вайскоўцамі, якія былі ліквідаваныя падчас агрэсіі супраць Украіны. Адны з іх зняў на відэа расеец. Ён быў уражаны маштабамі катастрофы.

«Сёння 31 траўня 2024 года. Камчацкі край. 75-ы надзел, пахаванні. Алея славы. Вось тут толькі на гэтым пятачку пахаваныя 150 нашых з вамі суайчыннікаў. Гэта незваротныя страты. Уявіце сабе! Гэта колькі дзяцей засталіся сіротамі... Жонкі сталі ўдовамі, бацькі асірацелыя. Гэта памножыць на суб'екты федэрацыі... Тут маленькае пахаванне, па Расеі нашмат больш. Дзясяткі тысячаў ляжаць, бязвінна загубленыя чалавечыя душы», – скардзіўся расеец.

Апошнія навіны