ГУР магутна ўдарыла па важным пункце РФ на фронце
- 6.07.2024, 12:01
Знішчаныя некалькі расейскіх комплексаў назірання і выведкі.
Украінскія выведнікі нанеслі серыю паспяховых FPV-удараў па цэлях расейскіх акупантаў. Іх ажыццявілі аператары падраздзялення ГУР МА Украіны «Ghost».
Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
«На адным з кірункаў фронту выведнікі выявілі і нанеслі агнявую паразу па пункце размяшчэння аўтамабільнай тэхнікі акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама былі знішчаныя або пашкоджаныя некалькі расейскіх комплексаў назірання і выведкі, у тым ліку «Мурам-П», сістэма РЭБ «Стрыж», рэтранслятар сувязі і электрападстанцыя, якая сілкавала захопнікаў электраэнэргіяй.