BE RU EN

Масквічоў папярэдзілі пра атакі кітайскіх медузаў-мутантаў

  • 6.07.2024, 11:29

Яны могуць з'явіцца ў вадаёмах праз спёку.

У вадаёмах Масквы могуць з'явіцца медузы, калі тэмпература вады перавысіць 26 градусаў, расказала ТАСС намесніца гендырэктара Цэнтра акіянаграфіі і марской біялогіі «Маскварыум» Ірына Мэйнцар. Паводле словаў спецыялісткі, цяпер прэснаводныя медузы жывуць у сталічным рэгіёне ў форме паліпаў, але пры нагрэве вады вышэй за згаданыя значэнні яны могуць ператварыцца ў звыклых медузаў, што плаваюць.

«Медузы характарызуюцца складаным жыццёвым цыклам: паліп – эфіра – медуза. Каб паліпы пачалі ператварацца ў медузаў, патрэбная высокая тэмпература. …> Калі доўгі час утрымліваецца спякотнае надвор'е і водныя пласты, дзе сядзяць паліпы, выграваюцца да тэмпературы ад 26 да 33 градусаў, гэта павялічвае верагоднасць пачатку працэсу страбіляцыі, пры якім паліпы ператвараюцца ў медузаў», – патлумачыла яна.

У водах Масквы і Падмаскоўя жывуць медузы віду Craspedacusta sowerbii, кажа адмыслоўка. Раней іх сустракалі ў сталіцы РФ, напрыклад, летам 2010 года, калі ў рэгіёне стаяла анамальна спякотнае надвор'е. У Ніжнім Ноўгарадзе яны былі заўважаныя ў 2021 годзе. Пры гэтым Мейнцэр падкрэслівае, што такія медузы не ўяўляюць небяспекі для чалавека.

Гэта від-«усяленец», з вялікай верагоднасцю завезены з басейна кітайскай ракі Янцзы, расказала РБК вядучая навуковая супрацоўніца лабараторыі доннай фаўны акіяну Інстытута акіяналогіі імя П.П. Шыршова РАН Ціна Маладцова. Яны пераносяцца ў вадаёмы галоўным чынам разам з дэкаратыўнай расліннасцю, а таксама вадаплаўнымі птушкамі, удакладніла яна.

Як расказала Маладцова, гэты від медузаў сапраўды небяспечны для жыцця чалавека, аднак кантакт з ім можа выклікаць індывідуальную алергічную рэакцыю. У сувязі з гэтым яна рэкамендуе людзям, якія купаюцца, унікаць траплянні вылучэнняў Craspedacusta sowerbii на вочы і слізістыя.

Маладцова таксама папярэджвае, што медузы гэтага віду могуць выклікаць сур'ёзную экалагічную праблему, паколькі яны з'яўляюцца актыўнымі драпежнікамі, якія сілкуюцца дробнымі прэснаводнымі жывёламі (ракападобнымі, калаўроткамі, лічынкамі насякомых, ікрой рыбаў). Размнажэнне Craspedacusta sowerbii можа прыводзіць да скарачэння іншых відаў, патлумачыла яна.

Апошнія навіны