BE RU EN

Еўразвяз: Падманныя «мірныя прапановы» Крамля з'яўляюцца спробай легітымізаваць агрэсію

  • 6.07.2024, 11:01

Суўдзельнікі злачынстваў РФ з найвышэйшых эшалонаў улады будуць пакараныя.

Нядаўнія «мірныя прапановы» Крамля з'яўляюцца толькі спробай легітымізаваць незаконнае поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну і падарваць мірныя намаганні.

Так паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Укрінформ.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскага Звязу, прамоўленай на пасяджэнні Сталай рады АБСЕ ў Вене, паведамляе «Укрінформ».

«Нядаўнія падманныя так званыя “мірныя прапановы” Крамля з'яўляюцца толькі спробай легітымізаваць незаконнае і несправакаванае поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну і падарваць мірныя намаганні ў адпаведнасці са Статутам ААН, ігнаруючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», – гаворыцца ў заяве.

У той самы час у Еўразвязе віталі вынікі Саміту міру датычна Украіны, які праходзіў 15 і 16 чэрвеня ў Швэйцарыі, і адзначылі, што менавіта Украіна будзе вызначаць умовы для перамоваў.

«ЕЗ і ягоныя дзяржавы-ўдзельніцы будуць імкнуцца да ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру, заснаванага на прынцыпах Статута ААН і міжнароднага права, у тым ліку прынцыпах павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у адпаведнасці з ключавымі прынцыпамі і мэтамі Формулы міру для Украіны. Менавіта Украіна будзе вызначаць умовы для перамоваў», – заявілі ў ЕЗ.

Акрамя таго, у Еўразвяе адзначылі, што забеспячэнне адказнасці за ўсе злачынствы, учыненыя падчас расейскай агрэсіі, «застаецца першачарговай задачай для дасягнення справядлівага і трывалага міру, якога заслугоўвае Украіна».

«Не можа быць беспакаранасці ні для аднаго выканаўцы і суўдзельніка злачынстваў Расеі – нават у найвышэйшых эшалонах улады», – адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, раней дыктатар Пуцін заявіў, што Украіна павінна цалкам вывесці свае войскі з 4 акупаваных абласцей для пачатку перамоваў з РФ.

Апошнія навіны