BE RU EN

Прэм'ер Індыі рыхтуе ультыматум Пуціну

  • 6.07.2024, 10:12

Патрабаванне будзе агучанае падчас візіту ў Маскву.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падчас свайго візіту ў Маскву, які адбудзецца 8–9 ліпеня, запатрабуе ад Уладзіміра Пуціна вярнуць на радзіму індыйскіх грамадзянаў, падманам ублытаных у вайну супраць Украіны. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра замежных справаў паўднёваазіяцкай краіны Вінай Кватра.

Ён дадаў, што дзякуючы намаганням, якія прыкладае індыйскі бок, з вайны ва Украіне ўжо атрымалася вярнуць 10 індыйцаў. «Былі зробленыя ўсе намаганні, каб грамадзяне Індыі вярнуліся як мага хутчэй», – адзначыў Кватра.

Як стала вядома Reuters, толькі цягам апошніх месяцаў было выяўлена «некалькі выпадкаў», калі расейскія ўлады падманным шляхам завабілі да ўдзелу ў баявых дзеяннях індыйцаў. У траўні індыйская паліцыя арыштавала чатырох чалавек, якія падазраюцца ў датычнасці да незаконнай адпраўкі на вайну мясцовых жыхароў. Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну загінулі не менш за чатыры грамадзяніны Індыі, чаму індыйскія ўлады раней ужо заклікалі Маскву неадкладна спыніць вярбоўку.

Апошнія навіны