Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра занадта спякотнае надвор'е
- 5.07.2024, 15:24
На суботу абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
На 6 ліпеня на паўднёвым захадзе Беларусі сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту.
У суботу месцамі на паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С.
6 ліпеня будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць +7...13°C, а ўдзень - +22...29°C.
У нядзелю, 7 ліпеня, надвор'е чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у паўночна-заходніх і заходніх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы дасягне +12...19°C, а ўдзень - +25...32°C.