BE RU EN

СМІ: Орбан праз Беларусь ляціць у Маскву

  • 5.07.2024, 12:51

Прэм'ер Вугоршчыны намякнуў на нейкія «далікатныя крокі».

З Будапешта ў Беларусь заляцеў самалёт. СМІ мяркуюць, што на ім Віктар Орбан ляціць у Маскву. Сам Орбан напярэдадні не пацвердзіў свой візіт у Маскву, пра які раней пісалі СМІ, але намякнуў на нейкія «далікатныя крокі», якія могуць адбыцца.

У эфіры радыёстанцыі Kossuth яго спыталі пра наступныя дзеянні пасля сустрэчы з Зяленскім у Кіеве, піша «Политика Страны».

«Паколькі гэтыя крокі маюць вельмі далікатны характар, пра іх можна будзе гаварыць толькі пасля таго, як яны адбудуцца», - сказаў прэм'ер Вугоршчыны.

Таксама Орбан заявіў, што Будапешт «хацеў бы падштурхнуць РФ і Украіну да заключэння міру, аднак разумее, што арганізацыяй такіх перамоваў будуць займацца буйныя дзяржавы».

Варта адзначыць, што Брусэль не даваў прэм'еру Вугоршчыны мандат на перамовы з Пуціным, а візіт адбываецца ў рамках двухбаковых стасункаў бакоў.

Апошнія навіны