BE RU EN

Расея засталася без ракетаносьбітаў у Чорным і Азоўскім морах

  • 5.07.2024, 12:37

У ВМС Украіны назвалі прычыну.

Расейскія акупанты памяншаюць свой вайсковы кантынгент у Чорным і Азоўскім морах, паведаміў у эфіры тэлемарафона Дзмітрый Плецянчук - спікер Вайскова-марскіх сіл Украіны.

«Цяпер носьбіты адсутнічаюць, нават падводная лодка, якая была разраджаная і знаходзілася ў акваторыі Чорнага мора ўжо дастаткова працяглы час - цяпер там адсутнічае. Знаходзіцца два патрульныя катэры пагранічнай службы - марской аховы ФСБ РФ. Яны ніякіх асаблівых задач, якія могуць адбіцца на нашай дзейнасці - не выконваюць. Тым не менш, яны адважыліся выйсці ў мора.

Прадстаўнік ВМС растлумачыў, што зараз акупанты не могуць адчуваць сябе ў бяспецы ў Чорным моры. Затое ў Азоўскім у іх няма адпаведнай інфраструктуры для абслугоўвання сваіх суднаў.

«У Азоў яны заходзілі ўдарнай групоўкай, нават адзін карабель адстраляўся. Таму што ўважалі сябе ва ўмоўнай бяспецы, калі гаворка ідзе пра марскія дроны. Тым не менш, акваторыю Азоўскага мора яны пакінулі. Тыя адзінкі, што там знаходзяцца - не ад добрага жыцця. Размяшчацца ў Крыме ім было б значна цікавей і лягчэй. Тым не менш, там зараз застаюцца рэшткі флоту. Менавіта рэшткі, таму што гэта альбо караблі судназабеспячэння, якія не з'яўляюцца баявымі адзінкамі. Ці гэта баявыя караблі, якія ў асноўным знаходзяцца на рамонце, дарэчы, тыя караблі, якія былі пашкоджаныя ў Крыме», - дадаў Плецянчук.

Апошнія навіны